11 сент. 2026 г. | 08:08

Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ «Беларускі цэментны завод» з 30-годдзем з дня заснавання прадпрыемства

image

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў ААТ «Беларускі цэментны завод» з 30‑годдзем з дня заснавання прадпрыемства.

«Пачатак слаўнага працоўнага шляху завода адзначаны адкрыццём у 1996 годзе першай тэхналагічнай лініі. Сёння, істотна нарасціўшы аб’ёмы, Беларускі цэментны завод з’яўляецца надзейным падмуркам будаўнічай галіны краіны, забяспечвае высокую якасць прадукцыі, — гаворыцца ў віншаванні. — Захоўваючы лепшыя традыцыі айчыннай будіндустрыі, укараняючы сучасныя тэхналогіі, прадпрыемства пастаянна пашырае рынкі і карыстаецца заслужаным аўтарытэтам як у беларускага спажыўца, так і за мяжой. Гэта вынік зладжанай працы ўсяго калектыву, яго высокіх кампетэнцый і адказнасці».

Прэзідэнт выказаў асаблівую ўдзячнасць ветэранам вытворчасці, якія стаялі каля вытокаў стварэння завода і ўнеслі неацэнны ўклад у яго станаўленне. Ён адзначыў, што іх працоўныя дасягненні — прыклад для цяперашняга пакалення цэментнікаў.

«Упэўнены, што майстэрства, энергія і згуртаванасць дазволяць вам дабіцца новых прафесійных перамог і здзяйсненняў у імя працвітання роднай Беларусі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім добрага здароўя, шчасця, міру і сямейнага дабрабыту.

Источник: zviazda.by

Join our Newsletter