11 сент. 2026 г. | 10:55

Літва не падтрымлівае поўную забарону аўтобусных зносін з Беларуссю

image

У той час як Латвія актыўна абмяркоўвае і рыхтуе захады па поўным спыненні аўтобусных зносін з Беларуссю і Расіяй, афіцыйны Вільнюс займае больш стрыманую пазіцыю. Нягледзячы на заклікі латвійскіх палітыкаў далучыцца да ініцыятывы, літоўскія ўлады не бачаць падстаў для паспешлівых рашэнняў. Літоўскі бок падкрэслівае: любыя абмежаванні, якія закранаюць транспартную сферу, павінны прымацца не пад уплывам палітычнай кан’юнктуры, а пасля глыбокага аналізу ўсіх магчымых наступстваў.

Афіцыйны Вільнюс рэгулярна праводзіць маніторынг сітуацыі на мяжы, аднак на дадзены момант не бачыць крытычных падстаў для таго, каб цалкам перакрыць аўтобусныя маршруты.

Паводле звестак агенцтва BNS, у Літве дзейнічаюць 29 дазволаў на рэгулярныя пасажырскія перавозкі паміж Літвой і Расіяй, Беларуссю або транзітам праз літоўскую тэрыторыю. З іх 17 маршрутаў звязваюць Вільнюс з беларускімі гарадамі.

У гэтай дыскусіі часта забываюць пра галоўнае – інтарэсы звычайных людзей. Любыя транспартныя абмежаванні ў першую чаргу б’юць па простых грамадзянах.

Рашэнне Літвы не спяшацца з забаронамі выглядае эманструе прыклад прагматычнай палітыкі. Ці зменіцца гэтая пазіцыя ў будучыні – пакажа час, але сённяшняя адмова ад паспешлівых крокаў выглядае як правільнае і лагічнае рашэнне, якое ставіць на першае месца інтарэсы грамадства.

Святлана СОБАЛЕВА.

Источник: petrikov.by

Join our Newsletter