19 сент. 2026 г. | 09:24

Беларускаму бізнесу, чые тавары пацярпелі пры пажарах на складах у Расіі, акажуць падтрымку

image

У Мінэканомікі адбылася сустрэча з суб’ектамі гаспадарання, чые таварныя запасы пацярпелі ў выніку пажараў на складскіх аб’ектах Wildberries на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

«Па выніках абмеркавання і далейшай прапрацоўкі гэтага пытання ўрад сумесна з ТАА „ІМВБРБ“ выпрацаваў падыходы па мерах падтрымкі беларускага бізнесу. Пры звароце ў ТАА „ІМВБРБ“ прадаўцам будзе аказана падтрымка з улікам выпрацаванага ўрадам алгарытму ў індывідуальным парадку зыходзячы са спецыфікі рэалізуемых тавараў», — расказалі ў пэрс-службе Мінэканомікі.

Источник: zviazda.by

Join our Newsletter