
Сёння на базе малочна-таварнай фермы «Вышалаў» СУП «Палессе-Аграінвест» адбыўся практычны семінар па вытворчасці малака на фермах і комплексах.Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня Петрыкаўскага райвыканкама Яўгеній Шкробат.
На парадак дня былі вынесены ключавыя пытанні, ад якіх наўпрост залежыць эканоміка сельгаспрадпрыемстваў:
З падрабязнай раскладкай і практычнымі выкладкамі выступілі спецыялісты «Палессе-Аграінвеста» і кіраўнік раёна.
Галоўны пасыл сустрэчы: высокіх паказчыкаў не бывае без строгага выканання тэхналагічнага рэгламенту на кожным працоўным месцы.
Першым блокам на семінары ў МТФ «Вышалаў» разабралі арганізацыю кармлення.Спецыялісты «Палессе-Аграінвеста» падкрэслілі: нават самы якасны корм не дасць аддачы, калі парушана тэхналогія яго падачы.На што звярнулі асаблівую ўвагу:Збалансаванасць рацыёну. Кармленне павінна быць строга дыферэнцыраваным у залежнасці ад прадуктыўнасці і перыяду лактацыі.Якасць кормасумесі. Дакладнае выкананне рэцэптуры пры загрузцы кормараздатчыка, аднастайнасць змешвання і кантроль вільготнасці.Дысцыпліна кармавога стала. Корм павінен быць у вольным доступе 24/7. Рэгулярнае падсоўванне кормасумесі і своечасовая ачыстка кармовых сталоў ад рэшткаў — прамое патрабаванне вытворчай дысцыпліны.Вадапой. Чыстая вада патрэбнай тэмпературы ў паілках — абавязковая ўмова для высокай малакааддачы.Кіраўнік раёна Яўгеній Шкробат акцэнтаваў увагу прісустных: эканомія на кантролі за кормараздачай сёння — гэта недабор малака і фінансавыя страты заўтра.