20 сент. 2026 г. | 17:54

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

image

Беларусы з 1 кастрычніка змогуць заказваць дровы анлайн. Пра гэта паведаміў Міністр лясной гаспадаркі Сяргей Ульдзіновіч у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

«Сёлета ўжо рэалізавана больш за 3,1 млн куб.м дроў унутры краіны. Мы бачым рост да ўзроўню мінулага года на больш чым 200 тыс.куб. м. Людзі актыўна рыхтуюцца да ацяпляльнага сезона. Я думаю, гэта не мяжа, яшчэ будзе сур’ёзнае спажыванне», — сказаў Сяргей Ульдзіновіч.

Ён адзначыў, што сёння няма праблем з набыццём дроў. «Мы робім усё, каб людзям было зручней гэта зрабіць. З 1 кастрычніка дровы можна будзе замовіць анлайн. Не трэба ехаць у лясніцтва. Любы грамадзянін, знаходзячыся дома, на працоўным месцы, дзе заўгодна, можа зайсці на сайт і аформіць анлайн заяўку. З мэтай кантролю своечасовасці і выканання заявак фармуюцца часопісы, у тым ліку пратэрмінаваных заявак, — гэты момант будзе адсочвацца больш дэталёва з выкарыстаннем тэхнічных магчымасцяў. Акрамя таго, мы бачым у апошні час, што расце попыт на колатыя дровы. Таму ставім перад сабой задачу павялічыць аб’ём выпуску гэтай прадукцыі. Пры неабходнасці будзем закупляць абсталяванне, яго ўсталёўваць, каб задаволіць попыт», — дадаў міністр лясной гаспадаркі.

анлайн-сэрвіс

| дровы

| кастрычнік

Источник: zviazda.by

Join our Newsletter