17 сент. 2026 г. | 11:40

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

image

ВУП Беларусі за студзень-жнівень вырас на 1,9%, паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле першай ацэнкі, аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў 209,1 млрд рублёў, або ў супастаўных цэнах 101,9% да ўзроўню студзеня-жніўня 2025 года. Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-жніўні 2026-га ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 113%.

Як адзначылі ў Белстаце, зрушэнне тэрмінаў уборкі збожжа і рапсу ў 2026 году адносна 2025 года паўплывала на дынаміку валавога дабаўленага кошту і валавога ўнутранага прадукту.

Источник: zviazda.by

Join our Newsletter