
Яна працуе брыгадзірам вытворчай брыгады малочнатаварнага комплексу “Забалацце”, дзе цяпер утрымліваецца 536 галоў буйной рагатай жывёлы, — на 73 галавы больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. На комплексе арганізаваны поўны вытворчы цыкл: прафілакторый, дарошчванне маладняку і ўтрыманне дойнага статка.
Сёлета рост валавой вытворчасці малака склаў 123 працэнты да ўзроўню мінулага года. У абсалютных лічбах гэта 107 тон.
Галоўным паказчыкам эфектыўнай працы МТК “Забалацце” кіраўніцтва лічыць сфарміраваны калектыў, які працуе стабільна і дасягае добрых вынікаў. І ў гэтым, безумоўна, вялікая заслуга настойлівага кіраўніка, які адчувае настрой сваіх падначаленых і ўмее знайсці падыход да кожнага.
На комплексе працуе 11 чалавек, у тым ліку тры аператары машыннага даення. Значная перавага — наяўнасць уласнага ветэрынарнага ўрача, што дазваляе хутка вырашаць многія пытанні на месцы.
Елена Суета