24 сент. 2026 г. | 18:10

Рост экспарту і зніжэнне складскіх запасаў: у Мінпраме падвялі вынікі работы за 9 месяцаў

image

Аб выніках работы за 9 месяцаў 2026 года расказаў міністр прамысловасці Андрэй Кузняцоў, перадае БелТА.

Да прафесійнага свята — Дня машынабудаўніка — ведамства падыходзіць з нядрэннымі вынікамі, аднак наперадзе яшчэ цэлы квартал, за які неабходна падцягнуць паказчыкі да ўзроўню, даведзенага дзяржавай, падкрэсліў Андрэй Кузняцоў.

Паводле яго слоў, на сёння па выніках дзевяці месяцаў аб’ём вытворчасці складае 97%. Пры гэтым да канца года ведамства разлічвае выйсці на паказчык больш за 100% як па аб’ёмах вытворчасці, так і па экспарце. Міністр адзначыў, што на сёння экспарт па трох раздзелах складае 102,1%, а год плануецца завяршыць з паказчыкам больш як 103%. «У нас скарачаюцца складскія астаткі. Гэта не можа не радаваць», — падкрэсліў Андрэй Кузняцоў.

Кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што пры выкананні аб’ёму вытворчасці больш як на 100% складскія запасы ўдасца скараціць як мінімум на 10-12%. Гэта сведчыць аб стабільнай і планавай рабоце кіраўнікоў і калектываў прадпрыемстваў. «Таму свята, думаю, пройдзе дастойна. Узнагародзім нашы прадпрыемствы, пераможцаў, нашых работнікаў — ад токараў да кіраўнікоў, таму што кожны зрабіў свой уклад у развіццё прамысловай галіны Беларусі», — рэзюмаваў Андрэй Кузняцоў.

Источник: zviazda.by

Join our Newsletter