
Як паведаміў віцэ-прэзідэнт кампаніі Capacity Short Drama Ху Чаацін, у мінулым годзе ў сферы інтэрнэт-міні-серыялаў аб’ём замежнага рынку дасягнуў 4 млрд долараў ЗША, а сёлета, як чакаецца, перавысіць 5 млрд долараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У сферы інтэрнэт-міні-серыялаў становіцца адным з асноўных інструментаў хуткага выхаду кітайскага кантэнту да шырокай замежнай аўдыторыі. Анлайн-гульні, у сваю чаргу, працягваюць пашыраць уплыў кітайскай інтэлектуальнай уласнасці. Такія папулярныя праекты, як «Чорны міф: Укун», знаёмяць карыстальнікаў з гісторыяй, культурай баявых мастацтваў і традыцыйным мастацтвам Кітая дзякуючы якаснай графіцы і інтэрактыўнаму гульнявому працэсу.
Адначасова распаўсюджванне кітайскага культурнага кантэнту паскараюць перадавыя тэхналогіі, у тым ліку штучны інтэлект. Напрыклад, выкарыстанне ШІ дазволіла кітайскім кіна- і тэлекампаніям павысіць эфектыўнасць перакладу серыялаў на 50% і скараціць выдаткі на 60%. Дзякуючы гэтаму такія гістарычныя праекты, як «Мірныя гады», змаглі адначасова выйсці ў 37 краінах.