26 сент. 2026 г. | 20:10

Похожие новости

image

ААТ «Новая Прыпяць» – адна з чатырох гаспадарак раёна, якая займаецца вырошчваннем бульбы. Сёлета яе ўбралі з 14 гектараў. Ураджайнасць парадавала: амаль 300 цэнтнераў з гектара. Сховішча з другім хлебам, як у народзе называюць бульбу, знаходзіцца ў вёсцы Туры.

Туды мы і накіраваліся, каб пабачыць, як адбываецца сартаванне.

Кіруе працэсам Таццяна Брышчук, якая расказала, што для пасадкі аддаюць перавагу гатунку «Першацвет», паколькі ён выдатна захоўваецца і заўжды паказвае вялікую ўраджайнасць. У гэтым году, нягледзячы на даволі спякотнае лета, бульба таксама не падвяла і ўрадзіла на славу. Частку яе павязуць на кірмашы, якія традыцыйна ладзяцца восенню.

– Нашу бульбу выдатна купляюць, бо ведаюць яе смакавыя якасці, – кажа Таццяна Уладзіміраўна. – Мяркую, у гэтым годзе на яе таксама будзе вялікі попыт.

А на полі бліз вёскі Хорск на бульбаўборачным камбайне працавалі Анатолій Патрубейка і Юрый Каляда. У час нашага візіту за бульбай прыехаў Фёдар Стаднік, які сёмы год працуе на яе адвозцы.

  • Самі бачыце, яка ладная наша бульбачка. Будзе, што есці, – з радасцю адзначыў ён.

Так што, паважаныя чытачы, хто хоча набыць бульбу ААТ «Новая Прыпяць», прыходзьце на кірмашы.

Источник: polese.by

Join our Newsletter