28 сент. 2026 г. | 15:29

Першыя ў Беларусі. У ПВТ зарэгістраваныя рэзідэнты ў статусе крыптабанкаў

image

Назад

Першыя ў Беларусі. У ПВТ зарэгістраваныя рэзідэнты ў статусе крыптабанкаў

28.09.2026 | 15:29

У Парку высокіх тэхналогій (ПВТ) зарэгістраваны два рэзідэнты ў статусе крыптабанкаў. Такое рашэнне прынята па выніках пасяджэння назіральнага савета ПВТ, якое прайшло ва ўрадзе пад старшынствам Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, перадае БелТА.

На пасяджэнні Назіральнага савета разгледжаны пытанні далейшага развіцця беларускага крыптасектара. «Больш за паўгода вялася актыўная нарматворчая работа ў мэтах рэалізацыі ўказа кіраўніка дзяржавы па пытаннях дзейнасці крыптабанкаў, які ўступіў у сілу ў ліпені бягучага года. Быў прыняты цэлы шэраг пастаноў урада, прававых актаў Нацыянальнага банка і Назіральнага савета Парка высокіх тэхналогій. Рэалізаваны неабходныя арганізацыйныя меры для ажыццяўлення ў жыццё ідэй, закладзеных ва ўказе кіраўніка дзяржавы. І сёння вынікам усёй праведзенай работы сталі падрыхтаваныя рашэнні аб рэгістрацыі ў парку двух першых у айчыннай гісторыі крыптабанкаў», — сказаў Прэм’ер-міністр.

Турчын

| Парк высокіх тэхналогій

| крыптавалюта

Источник: zviazda.by

Join our Newsletter