22 сент. 2026 г. | 15:36

Пашыраны пералік харчтавараў, пры экспарце якіх часткова кампенсуюць лагістычныя расходы

image

У Беларусі пашыраны пералік харчовых тавараў, пры экспарце якіх прадастаўляецца частковая кампенсацыя транспортна-лагістычных расходаў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Дакументам прадугледжваецца пашырэнне пераліку харчовых тавараў, пры экспарце якіх прадастаўляецца частковая кампенсацыя транспортна-лагістычных расходаў, з уключэннем мукі пшанічнай, макаронных вырабаў і яек курыных, а таксама дапаўненне пераліку краін Рэспублікай Сьера-Леонэ. Акрамя таго, устанаўліваецца памер кампенсацыі транспортна-лагістычных расходаў пры экспарце ў краіны далёкай дугі для макаронных вырабаў, мукі пшанічнай і яек на ўзроўні 30%.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 3 жніўня 2026 года № 390 у краіне рэалізуецца пілотны праект па частковай кампенсацыі вытворцам прадукцыі ў 2027 годзе транспортна-лагістычных расходаў пры экспарце ў другім паўгоддзі 2026 года харчовай прадукцыі ў краіны далёкай дугі ў адпаведнасці з пералікамі такой прадукцыі і замежных дзяржаў.

Прадастаўленне кампенсацыі будзе ажыццяўляцца пры выкананні шэрага абавязковых умоў, у тым ліку пры ўмове дадатнай дынамікі павелічэння фізічных аб’ёмаў экспарту прадукцыі ў замежную дзяржаву на 10%.

Па выніках рэалізацыі пілотнага праекта ўрадам будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці далейшай рэалізацыі механізма дзяржаўнай падтрымкі экспарцёраў.

Аляксандр Турчын

Источник: zviazda.by

Join our Newsletter