22 сент. 2026 г. | 15:50

Паліўны тупік Еўропы

image

З 22 верасня Бельгія пабіла гістарычны рэкорд: літр дызелю там узляцеў да 2,501 еўра. Калі перавесці на нашы грошы, лічба атрымліваецца астранамічная. Не лепшая сітуацыя і ў суседзяў: у Швейцарыі за літр просяць 2,55 еўра, у Германіі – 2,47 еўра, а ў Францыі – 2,39 еўра. Разам з запраўкамі папаўзлі ўверх і цэны на мазут, якім у Еўропе па-ранейшаму ацяпляюць многія дамы.

Для еўрапейцаў гэта не проста галаўны боль “калі заправіць машыну”. Дызель – гэта, па сутнасці, кроў усёй эканомікі. Калі ён даражэе, спрацоўвае эфэкт даміно, які б’е па кашальках звычайных людзей. Бо любы тавар, ад хлеба да пральнага парашку, як вядома, трэба прывезці ў магазін.

Рост цэн на паліва имгненна закладваецца ў цэннікі на паліцах. Да таго ж, трактары і камбайны працуюць на салярцы. Дарагое паліва восенню – гэта залаты ўрадвай і дарагія прадукты круглы год. Ды і ацяпляльны сезон ужо на носе, і абагрэць зімой хату мазутам цяпер стане для многіх еўрапейскіх сем’яў раскошай.

Чаму так здарылася? Эксперты кажуць проста: Еўропа сама завязала сабе вузел на шыі. Адмова ад правераных гадамі і выгадных паставак нафты і закрыццё сваіх перапрацоўчых заводаў стварылі штучны дэфіцыт. Хуткіх рэцэптаў выратавання няма – новыя маршруты дастаўкі дарагія і складаныя.

На гэтым трывожным фоне наша беларуская рэальнасць выглядае зусім інакш. На мясцовых заправачных станцыях сітуацыя застаецца цалкам стабільнай: ніякага дэфіцыту мы не адчуваем – а паліва заўсёды ў наяўнасці. Цэны на АЗС не скачуць рэзка ўверх, а тыя планавыя і нязначныя змяненні “на адну капейку”, якія часам адбываюцца, прадыктаваны выключна аб’ектыўнымі эканамічнымі прычынамі і сусветнай каньюнктурай. Гэта дазваляе нашым прадпрыемствам, транспартнікам і аграрыям спакойна працаваць, а жыхарам раёна – планаваць свае паездкі і бюджэт без страху перад заўтрашнім днём.

Гэты крызіс ясна паказвае: энергетычная стабільнасць – рэч далікатная. І пакуль за астранамічныя амбіцыі замежных палітыкаў прыходзіцца плаціць звычайным еўрапейскім грамадзянам з уласнага кашалька, мы на свае вочы бачым каштоўнасць узважанага і гаспадарскага падыходу да рэсурсаў.

Галіна КАЗАК.

Источник: petrikov.by

Join our Newsletter