15 нояб. 2026 г. | 07:35

Паважаныя працаўнікі і ветэраны сельскагаспадарчай галіны Петрыкаўшчыны!

image

Віншуем з прафесійным святам.Гэты дзень – выдатная нагода яшчэ раз выказаць падзяку ўсім, хто добрасумленнай працай вырашае важныя задачы па ўмацаванню харчовай бяспекі краіны.Сёння сельскагаспадарчая галіна імкліва рэалізоўвае свой патэнцыял: укараняюцца перадавыя тэхналогіі, новыя прынцыпы вытворчасці і перапрацоўкі, мадэрнізуюцца прадпрыемствы, выпускаецца высакаякасная прадукцыя.Нам ёсць чым ганарыцца. Цяперашнія дасягненні – вынік паўсядзённай згуртаванай працы работнікаў палёў і ферм, перапрацоўчай прамысловасці, спецыялістаў і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў.Упэўнены, што высокі прафесіяналізм, упартая праца, вопыт, эфектыўнае кіраванне і далей будуць служыць развіццю аграрнага сектара Петрыкаўшчыны.Жадаем моцнага здароўя, шчасця, міру. Няхай вам у жыцці спадарожнічаюць поспех і дабрабыт! Яўгеній ШКРОБАТ, старшыня раённага выканаўчага камітэтаВіталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Источник: petrikov.by

Join our Newsletter