
Дата 17 верасня 1939 года назаўжды змяніла ход беларускай гісторыі і выратавала наш народ ад нацыянальнай катастрофы. На працягу доўгіх васямнаццаці гадоў штучная мяжа, усталяваная Рыжскай мірнай дамовай, рэзала Беларусь па жывым. Драгічынскі павет у складзе Заходняй Беларусі апынуўся на доўгія гады адрэзаным ад братоў з усходу, ператварыўшыся ў бяспраўную акраіну міжваеннай Польшчы, так званыя «крэсы ўсходнія». Вызваленчы паход Чырвонай Арміі паклаў канец гадам прыгнёту, вярнуўшы нашаму народу права на зямлю, роднае слова і будучыню.
Жыццё без права на будучыню
Каб зразумець, якую бязмерную радасць прынесла Драгічыншчыне 17 верасня, неабходна згадаць, у якіх цяжкіх, часам нечалавечых умовах жылі нашы продкі пры польскай ўладзе. Другая Рэч Паспалітая бачыла ў заходнебеларускіх землях выключна аграрна-сыравінны прыдатак, крыніцу таннай драўніны і бясплатнай працоўнай сілы. Прамысловасці на Драгічыншчыне практычна не існавала. Дзейнічалі толькі дробныя паўкустарныя майстэрні, лесапільні ды млыны. Катаржная праца на зямлі не прыносіла сялянам збаўлення ад голаду і вечнай галечы. Амаль дзве трэці найлепшых, самых урадлівых земляў Драгічынскага павета належалі буйным польскім памешчыкам, панам і асаднікам (былым польскім вайскоўцам). Землі паноў раскінуліся на тысячы гектараў, у той час як мясцовае сялянства пакутавала ад жорсткага малазямелля. Трэць беларускіх сем’яў у павеце наогул не мела ўласнай зямлі. З-за непамерных падаткаў, пошлін і дарожных збораў звычайная соль, мыла і запалкі лічыліся недазваляльнай раскошай. Асаблівай формай рабавання Палесся было так званае прапнацейнае права і манаполіі. Польскі ўрад увёў жорсткія манаполіі на соль, тытунь, цукар і алкаголь, штучна завышаючы цэны на гэтыя тавары ў некалькі разоў. На Драгічыншчыне даходзіла да таго, што сяляне не маглі дазволіць сабе купіць соль.
Сапраўдны сацыяльна-эканамічны прыгнёт на Драгічыншчыне выяўляўся ў канкрэтных і вельмі жорсткіх падатковых і зямельных законах, якія ператваралі беларусаў у бяспраўных батракоў. Акрамя асноўнага пазямельнага падатку, існаваў так званы “шарварак” – прымусовая бясплатая праца на будаўніцтве і рамонце дарог. Кожны працаздольны мужчына Драгічынскага павета быў абавязаны адпрацаваць на карысць польскай дзяржавы да некалькіх тыдняў у год са сваім канём і інвентаром, цалкам кідаючы ўласную гаспадарку. Калі буйныя маёнткі польскіх памешчыкаў квітнелі за кошт таннай працы мясцовых жыхароў, то звычайны сялянскі надзел у выніку пастаянных падзелаў паміж сынамі ператвараўся ў вузкую палоску зямлі, якая не магла пракарміць сям’ю. Каб заплаціць падаткі, сяляне были вымушаны ісці ў кабалу да паноў на ўмовах “адработкі”. Зямельны голад душыў палескую вёску. За карыстанне панскай пашай для каровы або за магчымасць сабраць галлё ў панскім лесе селянін павінен быў адпрацаваць на памешчыка ад трох да пяці дзён у час жніва. Любое парушэнне межаў панскіх уладанняў каралася канфіскацыяй жывёлы і велізарнымі штрафамі, якія часта прыводзілі да таго, што судовыя выканаўцы забіралі з сялянскага двара апошнюю маёмасць. Мала клапаціўся польскі ўрад і аб здароўі насельніцтва павета. Медыцынская дапамога была амаль недаступна для простага чалавека. Людзі хварэлі і выміралі. Не хапала людзям і абутку. Зімой дзеці сядзелі па хатах на печах, бо не было ў чым выйсці на вуліцу.
Пад прэсам паланізацыі і за калючым дротам
Асабліва жорстка польскі рэжым распраўляўся з беларускай ідэнтычнасцю, нацыянальнай культурай і праваслаўнай верай. Праводзілася татальная, гвалтоўная паланізацыя. Калі на пачатку 1920-х гадоў на нашых землях яшчэ цепліліся нацыянальныя школы, то да 1938 года рэжым Пілсудскага ліквідаваў абсалютна ўсе беларускія навучальныя ўстановы. Навучанне вялося выключна на польскай мове, а за ўжыванне роднага “мужыцкага” слова чалавека маглі арыштаваць або публічна зняважыць. Праваслаўныя цэрквы зачыняліся, разбураліся або гвалтоўна пераасвячаліся ў касцёлы. Беларусаў успрымалі як людзей ніжэйшай расы, закліканых толькі гнуць спіну на панскіх палетках.
Для самых непакорлівых, тых, хто адважваўся пратэставаць або патрабаваць элементарных чалавечых правоў, дзейнічаў сумна вядомы канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Гэта быў сапраўдны канвеер знішчэння чалавечай годнасці. Туды адпраўлялі беларускіх актывістаў, ўдзельнікаў падпольнага руху і сялян, якія адмовіліся плаціць кабальныя падаткі. Прайшло праз лагер і шмат жыхароў Драгічынскага раёна, пераносячы знясільваючую працу, карцары, збіццё гумовымі дубінкамі і іншыя катаванні.
На Драгічыншчыне ў вёсцы Скрыпялі пры Польшчы таксама размяшчаўся лагер для зняволеных. Перыметр яго был абнесены калючым дротам, а некаторыя асуджаныя хадзілі закаванымі ў ланцугі. Сярод іх былі таксама палітвязні этапаваныя з Бярозы-Картузскай. Жылі зняволеныя ў намётах. З раніцы да позняга вечара яны працавалі на рэканструкцыі канала каля вёскі Леснікі.
На пярэднім краі барацьбы
Цэнтрам супраціву антынароднаму польскаму рэжыму на Драгічыншчыне стала магутнае камуністычнае падполле. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ) карысталася сярод мясцовых сялян непахісным аўтарытэтам, таму што менавіта яна адкрыта заклікала да звяржэння панскага прыгнёту і ўз’яднання з БССР. У Драгічынскім павеце ўжо ў 1924 годзе былі створаны два раённыя камітэты КПЗБ: “Лясны”, які размяшчаўся ў вёсцы Крывіца Янаўскай гміны, а другі – “Імя Красіна”, быў у Драгічыне. Таксама на тэрыторыі нашага края дзейнічаў падпольны Антопальскі райкам. Раённыя камітэты “Лясны” і “Імя Красіна” падпарадкоўваліся Пінскаму акруговаму камітэту КПЗБ. У вёсках ствараліся партячэйкі, якія ўваходзілі ў састаў райкамаў. Асаблівай сілай і згуртаванасцю вылучаліся ячэйкі ў Хомску, Бездзежы, Брашэвічах, Імяніне, Гошаве, Равінах, Сёманаўшчыне, Ліпніках, Застаўе, Вавулічах, Мікіцке, Крэсцінава і інш. Падпольшчыкі вялі вялікую агітацыйную працу. Напярэдадні Першамая чырвоныя сцягі рэгулярна луналі над вёскамі, а аднойчы смельчакі вывесілі забароненае палатно прама на семафоры каля чыгуначнай станцыі Драгічын. Асаблівай старонка