29 сент. 2026 г. | 16:01

Выкарыстанне тэхналогій штучнага інтэлекту ў галінах эканомікі разгледзелі ва ўрадзе

image

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў нараду па пытаннях выкарыстання тэхналогій штучнага інтэлекту ў галінах эканомікі і дзяржаўным кіраванні, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

«На вырашэнне гэтай задачы накіравана мерапрыемства па стварэнні дзяржаўнай лічбавай платформы «Штучны інтэлект» дзяржаўнай праграмы «Лічбавая Беларусь» на 2026-2030 гады. На сённяшняй нарадзе разгледжаны розныя аспекты рэалізацыі дадзенага мерапрыемства.

«У свеце шмат гавораць аб штучным інтэлекце. Сёння мы паспрабуем, скажам так, у першым набліжэнні паглядзець практычную карысць ад укаранення штучнага інтэлекту ў некаторыя галіны нашых масіваў даных. І, уласна кажучы, я запрасіў такое шырокае кола нашых міністраў, таму што якраз у гэтых міністэрствах ёсць дзе прыкласціся да штучнага інтэлекту. Думаю, што ў ходзе нашай дыскусіі мы больш падрабязна абмяркуем далейшыя шляхі і механізмы рэалізацыі праектаў», — сказаў Аляксандр Турчын.

Источник: zviazda.by

Join our Newsletter