11 сент. 2026 г. | 11:38

Быць верным выбранай справе

image

Трыццаць гадоў за штурвалам сельгастэхнікі – гэта не проста лічба ў працоўнай кніжцы. Гэта дзесяцігоддзі, напоўненыя ранішняй расой, гулам матораў, пахам палеткаў і непахіснай адданасцю сваёй справе.

Менавіта столькі гадоў прысвяціў ААТ “Пціч-Агра” перадавік вытворчасці Андрэй Кісялевіч. Згадзіцеся, лічба дастаткова ўнушальная, якая лепш за любыя словы сведчыць пра правільнасць выбранага жыццёвага шляху.

Нарадзіўся наш герой у Петрыкаве. Свой працоўны шлях пачынаў з мары стаць прафесіяналам за рулём: атрымаў правы кіроўцы ў тагачаснай “Сельгасхіміі” ў Муляраўцы. Потым быў важны этап – служба ў войску, дзе гартуецца characterize і выхоўваецца дысцыпліна. Вярнуўшыся дадому, Андрэй Уладзіміравіч прыйшоў працаваць у калгас імя Леніна – цяперашняе ААТ “Пціч-Агра”, дзе працуе па сённяшні дзень.

Кіраўніцтва гаспадаркі, калегі паважаюць камбайнера-тысячніка, як, чалавека, які ведае кошт кожнаму зярнятку.

– Гэты год па ўраджайнасці збожжа нядрэнны, – дзеліцца сваімі назіраннямі аграрый. – Працавалі шчыра, аддана, не лічачыся з асабістым часам. Уборачная кампанія – гэта заўсёды экзамен на трываласць.

Сапраўды, поспех у сельскай гаспадарцы – гэта вынік калектыўных намаганняў. Суразмоўца падкрэслівае, што ва ўборачнай кампаніі, як і ў папярэдніх, выклаліся ўсе: і кіраўніцтва гаспадаркі, якое забяспечвала ўсе ўмовы для працы, і механізатары, каб паспець убраць ураджай у час, і работнікі майстэрняў, якія аператыўно рамантавалі тэхніку, і нават повары, якія клапаціліся пра тое, каб аграрыі былі сытыя і бадзёрыя. Перадавік прызнаецца, што любіць сваю работу.

– Асабліва калі жыта ўжо паспела, калі яно налілося і ты едзеш на камбайне па ніве… Гэта пачуццё неперадаваемае. У гэтыя хвіліны разумееш: ты робіш нешта вельмі важнае.

За плячыма ў Андрэя Уладзі-міравіча дзясяткі ўборачных кампаній. Ён ведае кожны пагорак, кожны ўчастак зямлі ў гаспадарцы. Але галоўная ўзнагарода для мужчыны не толькі намалочаныя тоны збожжа, а і родныя яму людзі.

Дома яго чакае любячая і клапатлівая гаспадыня. Яго дочкі ўжо выраслі і выбрали свой жыццёвы шлях, знайшлі сябе ў прафесіях, далёкіх ад сельскай гаспадаркі, але заўсёды з павагай ставяцца да бацькавай працы. Асаблівая старонка ў яго жыцці – ўнукі. Дзядуля стараецца выкарыстаць магчымасць, каб перадаць ім сваю любоў да свайго краю.

– Хачу, каб яны ведалі цану хлеба. Каб разумелі, што ўсё, што мы маем, пачынаецца тут – з гэтай роднай зямлі. Ужо сёння ў Навасёлках адбудзецца свята, дзе працаўнікі ААТ “Пціч-Агра” годна прадставяць свой каравай. У гэтым залацістым збожжы – і часцінка душы Андрэя Кісялевіча, чалавека, які сваёй працай даказвае: няма нічога больш ганаровага, чым быць верным выбранай справе.

Источник: petrikov.by

Join our Newsletter