25 сент. 2026 г. | 17:43

БЧ плануе пашырыць супрацоўніцтва з Узбекістанам у сферы грузаперавозак і прамкааперацыі

image

БЧ плануе пашырыць супрацоўніцтва з Узбекістанам у сферы грузаперавозак і прамысловай кааперацыі. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-цэнтры БЧ па выніках сустрэчы начальніка Беларускай чыгункі Валерыя Вярэніча з паслом Узбекістана ў Беларусі Нурыдзінам Мамажонавым.

Бакі надалі асаблівую ўвагу пытанням, звязаным з развіццём транспартна-лагістычных паслуг у галіне чыгуначнага транспарту, у тым ліку рэалізацыі праекта скразнога грузавога цягніка «Славянскі караван», а таксама пытанням павелічэння аб’ёму грузаперавозак паміж Узбекістанам і Беларуссю.

Першы цягнік «Славянскі караван» па маршруце Беларусь — Узбекістан адправіўся 30 ліпеня 2026 года. Менш чым за два месяцы з Беларусі ва Узбекістан было адпраўлена ўжо дзесяць скразных цягнікоў. Важнай перавагай фармату з’яўляецца хуткасць дастаўкі і рэгулярнасць руху без перафарміравання або затрымак у дарозе.

Бакі таксама абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў галіне прамыловай кааперацыі. Кіраўнік беларускай магістралі праінфармаваў аб зацікаўленасці ў арганізацыі паставак ва Узбекістан прадукцыі чыгуначнага прызначэння, што вырабляецца прадпрыемствамі БЧ.

Источник: zviazda.by

Join our Newsletter