10 сент. 2026 г. | 19:55

Акадэмія інтэлектуальных тэхналогій пачне падрыхтоўку спецыялістаў з 1 верасня 2027 года — указ

image

10.09.2026 | 11:14

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 верасня падпісаў Указ № 310 «Аб стварэнні Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій». Аб гэтым паведамляе БелТА.

З 1 верасня 2027 года Акадэмія пачне падрыхтоўку спецыялістаў у галіне прыродазнаўчых навук, прамысловых і лічбавых тэхналогій, іншых перспектыўных напрамкаў.

Для прыёму на навучанне прадугледжаны ўнікальны парадак адбору ў фармаце рэспубліканскага конкурсу, у якім змогуць прыняць удзел выпускнікі школ, навучэнцы каледжаў і студэнты ВНУ, спецыялісты прадпрыемстваў, вучоныя. Папярэднія адборы будуць праходзіць у Мінску, абласных цэнтрах і буйных гарадах. Жадаючыя навучацца ў Акадэміі павінны будуць прадаставіць крэатыўную ідэю, распрацоўку, вынаходства, рацыянальную прапанову.

Заключны этап адбору ўяўляе сабой практычны інтэнсіўны курс у Акадэміі з выкананнем індывідуальных і групавых заданняў, публічнай абаронай праекта і здачай унутраных уступных іспытаў.

Да адукацыйнага працэсу ў Акадэміі прыцягнуць вядучых вучоных і выкладчыкаў, кіраўнікоў і спецыялістаў-практыкаў прадпрыемстваў, якія дабіліся значных дасягненняў у навуковай, інавацыйнай і вытворчай сферах.

Асаблівы падыход прадугледжаны і адносна праграм навучання. Яны могуць быць скарэкціраваны на падставе галіновых запытаў. Навучэнцы змогуць самастойна выбіраць спецкурсы, сумежную прафілізацыю або спецыяльнасць. Для іх будзе арганізавана навучанне на прадпрыемствах з вырашэннем рэальных вытворчых задач, а таксама групавая і індывідуальная праектная і навукова-даследчая дзейнасць. Усё гэта дасць магчымасць выйсці на канкрэтны прадукт, арыентаваны на ўкараненне ў рэальны сектар эканомікі і камерцыялізацыю.

Эксперыментальныя вучэбныя праграмы і перадавыя методыкі, якія прайшлі апрабацыю ў Акадэміі, будуць укараняцца ў іншыя ўстановы адукацыі, што забяспечыць далейшае павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў.

Пасля завяршэння навучання прадугледжваецца здача дзяржаўнага экзамену, а таксама абарона стартап-праекта або прыкладной навукова-даследчай работы.

Каардынацыю работы Акадэміі і кантроль за яе дзейнасцю будзе ажыццяўляць наглядальны савет, які ўзначальвае міністр адукацыі. У склад савета ўвойдуць кіраўнікі галіновых міністэрстваў і ведамстваў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Парка высокіх тэхналогій.

Стварэнне Акадэміі дасць магчымасць сфарміраваць гібкае, міждысцыплінарнае навукова-адукацыйнае асяроддзе новага тыпу, якое будзе арыентавана на практычны вынік і інтэгравана ў рэальныя эканамічныя працэсы з улікам патрэбнасцей краіны.

Аляксандр Лукашэнка

| указ

| Акадэмія інтэлектуальных тэхналогій

Источник: zviazda.by

Join our Newsletter