Постэр і набор паштовак


грамадска-культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» ладзіцца з 2009 года. На самым пачатку кампаніі для яе арганізатараў было важна нагадаць кожнаму жыхару Рэспублікі Беларусь пра яго культурна-геаграфічную прыналежнасць да краіны.
Напачатку 2010 года былі падведзеныя першыя вынікі кампаніі. Аналізуючы першы год кампаніі, арганізатары сутыкнуліся з тым, што ў сучасных беларусаў развіты г.зв. “геаграфічны” патрыятызм. Г.зн. большасць жыхароў называе сябе беларусамі, таму што з’яўляецца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Але пры набліжэнні высвятляецца, што беларусы мала знаёмыя з уласнай гісторыяй, культурай, мовай, кухняй. Г.зн. не усведамляюць сябе носьбітамі беларускай ідэі, якая адрознівае іх ад рускіх, украінцаў, палякаў.
Падчас працы над брыфам было вырашаны зрабіць акцэнты менавіта на тых выключна беларускіх феноменах, людзях, падзеях, якія адрозніваюць нас ад суседзяў. Такім чынам у кампаніі “Будзьма беларусамі” нарадзіўся слоган “Мы адметныя!”.
Постэр: У якасці твару кампаніі была абраная беларуская мадэлька Таццяна Рынейская. Яе выява была выкарыстаная на постэрах і на вокладцы паштовак. На твары мадэлькі – “фізічная” адметнасць: радзімка ў выглядзе абрысаў Беларусі.
Постэр, вокладка для паштовак: Чым адметныя беларусы, хто і што нас аб’ядноўвае? Нашы славутыя землякі, іх вынаходніцтвы. У якасці камунікацыйнай пляцоўкі для рэалізацыі гэтага інсайта былі абраныя паштоўкі. Мы паспрабавалі акрэсліць адметнасць вядомых беларусаў з пункту погляду сучаснасці. Напрыклад, дзейнасць беларускага першадрукара мы параўналі з вынаходніцтвам інтэрнэту. Адмысловую літару беларускага алфавіту “Ў” мы назвалі сапраўдным брэндам нашай краіны і да т.п.