У перагаворах прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турцыі ў Беларусі Гючлю Джэм Ышык і старшыня Турэцка-Беларускага дзелавога савета Фаціх Ышык. Турэцкі бок выказаў падзяку беларускім калегам за садзейнічанне ў ключавой падзеі — аднаўленні рэгулярных рэйсаў авіякампаніі Turkish Airlines у Мінск.
Рыгор Глазко падкрэсліў, што прыярытэтнай задачай для абедзвюх краін з’яўляецца забеспячэнне максімальнай надзейнасці, скорасці і бяспекі як пасажырскіх, так і грузавых перавозак.
Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы намецілі крокі па развіцці ўзаемадзеяння ў сферы чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту, а таксама адзначылі высокі патэнцыял для сумесных праектаў у лагістыцы.